На Міншчыне пасля бураў з навальніцамі ўсё яшчэ не адрамантаваныя дзясяткі дамоў

26/07/2016 - 07:57

Дахі 89 збудаванняў на тэрыторыі Мінскай вобласці ўся яшчэ не адрамантаваныя пасля бураў з навальніцамі, якія прайшлі 11-13 ліпеня, а таксама 18 ліпеня. Паводле інфармацыі прэс-службы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, пашкоджаныя ў тым ліку 66 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчыя будынкі.

Для аднаўлення дахаў патрабуецца 12 553 лістоў шыферу, 160 квадратных метраў металапрофілю, 90 квадратных метраў полікарбаната, 12 кубічных метраў піламатэрыялаў.

За мінулыя суткі аднавілі дахі 24 збудаванняў, сярод якіх 2 шматкватэрныя дамы і 16 прыватных жылых дамоў.

Моцны вецер, град і залевы абрынуліся на Міншчыну 11-13 ліпеня. Найбольшы ўдар стыхіі быў зафіксаваны 13 ліпеня, калі парывы ветру дасягалі 21 метра за секунду. У той дзень пацярпела 510 населеных пунктаў у 26 раёнах па ўсёй краіне.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі