На матчах з Германіяй і Паўночнай Ірландыяй згуляе галкіпер моладзевай зборнай

04/06/2019 - 09:22

Павел Паўлючэнка будзе абараняць браму зборнай Беларусі ў футбольных матчах супраць Германіі ды Паўночнай Ірландыі ў кваліфікацыі Еўра-2020, піша "Прессбол". Паядынкі адбудуцца 8 і 11 чэрвеня на "Барысаў-Арэне".

Галкіпер БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі, які выступае за зборную, атрымаў траўму, якая перашкаджае яму выйсці на поле. 

21-гадовы брамнік брэсцкага "Дынама" Павел Паўлючэнка экстрана выкліканы ў зборную Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі