На Камароўскім рынку прайшла акцыя пратэсту супраць продажу мяса

28/03/2016 - 12:27

27 сакавіка на Камароўскім рынку сталіцы адбылася незвычайная акцыя. Арганізавалі яе актывісты рухаў "Цана жыцця" і "Экалагiчны пошуг". Невялікая група хлопцаў і дзяўчат прайшлася па Камароўцы ў масках кароваў, піша "Комсомольская правда". Удзельнікі трымалі ў руках раздрукаваныя здымкі іншых жывёл з жалобнымі стужкамі.

Такім спосабам удзельнікі акцыі спрабавалі пратэставаць супраць продажу мяса.

Па словах удзельнікаў, пакупнікам на рынку акцыя не спадабалася. Але найбольш актыўна супраць актывістаў выступілі прадаўцы і ахоўнікі. Дарэчы, ахоўнікі і выгналі актывістаў на вуліцу.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі