На будоўлі расійскага касмадрома "Усходні" чакаюць будаўнікоў з Беларусі

06/07/2022 - 09:57
Касмадром "Усходні"​ / roscosmos.ru

Беларускія будаўнікі прыедуць на касмадром "Усходні" ўжо восенню, паведамляе ТАСС са спасылкай на генеральнага дырэктара "Раскосмаса" Дзмітрыя Рагозіна.

Нагадаем, у сярэдзіне красавіка Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі на Далёкі Усход заявіў, што Мінск гатовы накіраваць сваіх спецыялістаў для работаў на будаўніцтве касмадрома.

"Я думаю, яны ўжо восенню павінны сюды зайсці. Мы цяпер "таргуемся" па цэнах, па каштарысах", — сказаў Рагозін. На першым этапе, паводле яго словаў, гаворка ідзе пра сотні людзей. Але пазней можа весціся і пра большую колькасць спецыялістаў.

"А вось калі будзе пачатае будаўніцтва, як двухпавярховай Амерыкі, так і тут, двухпавярховай Амурскай вобласці, тады будуць тысячы людзей", — сказаў Рагозін. Паводле яго словаў, беларусы "і свае праекты прапанавалі. Можна будзе паглядзець у рэальнасці, як гэтыя дамы будуць выглядаць, каб людзі сказалі, якія будуць там жыць, якія плюсы і мінусы". Цытату прыводзіць "Інтэрфакс".

Расійскі касмадром "Усходні" размешчаны ў Амурскай вобласці каля горада Цыялкоўскі. Ужо гатовы першы стартавы комплекс. Будаўніцтва другога комплекса павінна завяршыцца сёлета — з тым, каб у жніўні 2023 зладзіць першы пуск. Але прадугледжаная яшчэ і трэцяя чарга будаўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі