На будоўлі жылога комплекса ў Мінскім раёне рабочы ўпаў з балкона пятага паверха. 40-гадовы жыхар Маладзечна загінуў. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага. На тэрыторыі аб'екта рабочы выконваў будаўнічыя працы.
Крымінальную справу распачалі па факце парушэння правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Прызначаны экспертызы, дапытваюцца службовыя асобы, вывучаецца дакументацыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.