На беларуска-польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Расіі з наркотыкамі

07/04/2017 - 13:35

На беларуска-польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Расіі з наркотыкамі. Здарэнне адбылося 6 красавіка ў пункце пропуску Брэст (Тэрэспаль). Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, мужчына ехаў з Польшчы на аўтамабілі Land Rover. У прычэпе пазадарожніка з дапамогай службовага сабакі ўдалося знайсці пакецік з рэчывам зялёнага колеру, як мяркуецца, марыхуанай. Там жа ў ёмістасці было рэчыва карычневага колеру, верагодна, гашыш. Праводзіцца разбіральніцтва, прызначаная экспертыза.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі