Мяжа Латвіі / worldatlas.com
Латвія застаецца асноўным аб'ектам для мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць з тэрыторыі Беларусі ў Еўрасаюз.
За мінулыя суткі, 14 ліпеня, латвійскімі памежнікамі было зафіксавана 137 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.
Для параўнання варта дадаць, што літоўскія памежнікі паведамляюць толькі пра адну такую спробу, а ў Польшчы не зарэгістравалі ніводнай спробы парушэння мяжы.
Раней паведамлялася, што Латвія пачала ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй. На гэтыя работы плануецца выдаткаваць амаль 13 млн еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут