На Барысаўшчыне ў тэрвойсках прымалі вайсковую прысягу

03/04/2023 - 20:34
У тэрабароне шмат былых міліцыянераў / edinstvo.by

На Барысаўшчыне ў тэрытарыяльных войсках прымалі вайсковую прысягу 12 чалавек з прызваных — тыя, хто не прымаў яе раней. Як піша edinstvo.by, для гэтага ў санаторыі "Беліна" арганізавалі ўрачыстую цырымонію. З'явілася відэа, як прымалася беларускамоўная прысяга.

Намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Сяргей Бабура заявіў прысутным, што "міжнародная сітуацыя патрабуе... ў любую хвіліну са зброяй у руках выступіць на абарону Радзімы", а дакладней — рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

З 20 сакавіка на базе Барысаўскага раёна праводзіцца праверка гатоўнасці сістэмы кіравання тэрытарыяльнай абаронай. Гутаркі дзяржаўных журналістаў з прызванымі на зборы паказваюць, што іх старанна адбіралі, у тым ліку з былых міліцыянераў.

edinstvo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі