На 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску прыйшло каля 700 чалавек

07/11/2017 - 09:26

У Мінску на плошчы Незалежнасці адбылася акцыя з нагоды 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як паведамляе Радыё "Свабода", на мітынг прыйшло каля 700 чалавек — пераважна актывісты Камуністычнай партыі Беларусі. Іх суправаджала Рота ганаровай варты.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка Леніну, праслухалі некалькі маршаў і разышліся. 

Сярод іншых удзельнікаў быў заўважаны галоўны ідэолаг Мінгарвыканкаму Павел Скалабан.

Таксама са сцягам Савецкага Саюзу прыйшлі браты-амерыканцы Джэфры і Джэйсан, якія заснавалі ў Беларусі школу англійскай мовы Native. Паводле інфармацыі тэлеканала "Белсат", браты — фанаты СССР і пераехалі з Нью-Ёрку ў Мінск дзесяць гадоў таму.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі