МЗС рэкамендуе беларусам не выязджаць за межы курортных зон у Егіпце

13/04/2017 - 13:37

Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе грамадзянам нашай краіны не выязджаць за межы курортных зон у Егіпце, за выключэннем выпадкаў вялікай неабходнасці. Як вядома 9 красавіка ў егіпецкіх гарадах Танта і Александрыя была здзейснена серыя тэрактаў, загінулі дзясяткі чалавек. Пасля гэтага ў Егіпце ўвялі надзвычайнае становішча.

Начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў 13 красавіка на брыфінгу, што падчас знаходжання за межамі гатэляў грамадзянам Беларусі неабходна праяўляць павышаную абачлівасць. Ім настойліва рэкамендуецца не наведваць губернатарства Паўночны Сінай.

Фота: АР

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі