Мужчына пагражаў разрэзаць жывот цяжарнай, каб “паглядзець пол дзіцяці”

23/11/2017 - 17:26

Мужчына пагражаў разрэзаць жывот цяжарнай, каб “паглядзець пол дзіцяці”. Сталі вядомыя новыя падрабязнасці крымінальнага здарэння ў Бабруйску. Як інфармавала Еўрарадыё, 20 лістапада 28-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе, быў у гасцях у знаёмага. У стане алкагольнага ап’янення ён пагражаў жонцы гаспадара, а калі за яе заступіўся 61-гадовы пенсіянер, які там таксама гасцяваў, ён нанёс яму некалькі нажавых раненняў. Пацярпелы выжыў, а зламысніка затрымалі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, у адносінах затрыманага распачалі не толькі крымінальную справу па артыкуле “замах на забойства”, але і па артыкуле “пагроза забойствам”. Цяжарнай жанчыне ён пагражаў кухонным нажом. Адзначаецца, што яна “пагрозу жыццю і здароўю ўспрыняла рэальна”.

Прызначаныя шматлікія экспертызы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі