Мужчына надрапаў "непрыстойны малюнак" на машыне магчымага палюбоўніка жонкі

14/09/2016 - 10:35

Мужчына надрапаў непрыстойны малюнак на машыне магчымага палюбоўніка жонкі. Жыхару Баранавіцкага раёну пагражае да трох гадоў турмы, піша газета “Наш край”.

На мінулым тыдні ў міліцыю звярнуўся 56-гадовы жыхар горада Слоніма. Мужчына заявіў аб наўмысным пашкоджанні свайго аўтамабіля “БМВ-525i”, які ён на час даў пакарыстацца 49-гадовай замужняй жанчыне. Муж бачыў, як жонка перыядычна ездзіць на чужым аўтамабілі. Аднаго разу мужчына заўважыў аўто на прывакзальнай плошчы станцыі “Баранавічы-Палескія”. У парыве рэўнасці ён цвіком падрапаў кузаў аўтамабіля, а на капоце намаляваў “выяву непрыстойнага характару”.

Шкода ацэнена на суму 1870 рублёў. У дачыненні да хулігана, жыхара вёскі Цешаўле, распачатая крымінальная справа. Раўніваму мужу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі