Mustelide выпусціла новы трэк і відэа пра свой 2017 год

28/12/2017 - 12:19

Беларуская электронная прынцэса Mustelide прадставіла новы трэк "Наноантенна" і відэа да яго. Кліп уяўляе сабой нарэзку з кадраў, якія музыка рабіла падчас сваіх канцэртных вандровак па свеце. 

"Напісала тэкст я яшчэ год таму падчас майго першага тура па Еўропе, калі я гуляла па Севільі і адразу ж адчула ўнутры сябе прыладу, якая ўбірае сонечнае святло, уражанні, густы, пахі, сустрэчы і выпрацоўвае з усяго гэтага энергію. Потым я зразумела, што падобная прылада існуе і называецца нанаантэна",распавядае Наталля гісторыю стварэння песні на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


Сёлета Наталля Куніцкая стала адной з нямногіх беларускіх музыкантак, якая дала каля 40 канцэртаў у 13 краінах. У наступным годзе спявачка збіраецца спыніцца і засяродзіцца на запісе новага альбома.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі