МУС: на акцыі пратэсту 18 кастрычніка выйшлі каля 8 тысяч чалавек

19/10/2020 - 10:53
Марш партызанаў 18 кастрычніка

Паводле падлікаў МУС, на акцыі пратэсту 18 кастрычніка па ўсёй краіне выйшлі каля 8 тысяч чалавек. Незалежныя СМІ ацанілі колькасць удзельнікаў на "Маршы партызан" у Мінску ў "дзясяткі тысяч".

Найбольшая колькасць пратэстоўцаў адзначана ў сталіцы. У раёне вул. Кастрычніцкай у 14.30 сабраліся разрозненыя групы грамадзян, якія прайшлі ў напрамку Партызанскага праспекта, дзе выйшлі на праезную частку і заблакавалі рух транспарту. Пасля чаго накіраваліся ў бок МКАД.

У 16.10 супрацоўнікамі АУС і ўнутраных войскаў МУС рух мітынгоўцаў быў блакаваны. У пікавы момант збору іх агульная колькасць дасягнула прыкладна 7 тысяч чалавек, — так апісвае "Марш партызан" прэс-сакратар МУС.

У ведамстве пацвярджаюць, што сілавікі ўчора выкарыстоўвалі спецсродкі. Тлумачаць гэта тым, што "асобныя людзі аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі". Паводле слоў прэс-сакратара, затрыманыя "найбольш заўзятыя ўдзельнікі беспарадкаў" — гэта 280 чалавек (з іх у Мінску – 215). Большая частка з іх (237 чалавек) застаецца ў месцах утрымання затрыманых да суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі