МУС Беларусі заяўляе, быццам на баку Украіны ваююць каля 200 беларусаў

13/06/2022 - 09:11

На баку Украіны ваююць каля 200 беларусаў, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч. Большасць з іх, па яго словах, складаюць футбольныя фанаты і ўдзельнікі пратэсных акцый 2020 года.

Таксама Казакевіч паведаміў, што за апошні год ГУБАЗіК спыніў дзясяткі маладых людзей да 30 гадоў, якія хацелі паехаць абараняць Украіну. Матэрыялы на затрыманых перададзеныя ў следчыя оганы.

Святлана Ціханоўская, як распавядала Еўрарадыё, гаварыла пра 1500 беларусаў, якія абараняюць Украіну.

Акрая таго, Казакевіч паведаміў, што МУС і КДБ прызналі "экстрэмісцкімі фармаваннямі" больш за 60 груп грамадзян. "Мы эфектыўна высвятляем асобы найбольш актыўных з іх: па матэрыялах крымінальных спраў, узбуджаных па фактах стварэння і ўдзелу ў экстрэмісцкіх фармаваннях, да крымінальнай адказнасці прыцягнута звыш 100 зламыснікаў, у тым ліку і па фактах учыненых дыверсій на аб'ектах чыгункі", — распавёў намеснік міністра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі