МНС Беларусі абнародавала ў сацсетках поўны варыянт дакумента аб "павышанай радыяцыйнай гатоўнасці" ў Беларусі. Паведамляецца, што гэта дакумент прымеркаваны да вучэнняў.
Як паведамляла Еўрарадыё, у інтэрнэце распаўсюджваецца дакумент, які абвяшчае "павышаную радыяцыйную гатоўнасць" у Беларусі. Нібыта, узнікла пагроза аварыі на Смаленскай і Ровенскай АЭС. Таму ўводзіцца ўзмоцнены дазіметрычны і радыялагічны кантроль у Віцебшчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне.