МНС: На Мінскім трактарным заводзе прадухілілі пагрозу выбуху

11/11/2016 - 07:15

На Мінскім трактарным заводзе прадухілілі пагрозу выбуху. У чацвер, 10 лістапада, пасля 16-й гадзіны там гарэў падвал сталеліцейнага цэху, а ў ім знаходзіліся ёмістасці з маслам, а таксама балоны пад ціскам. Вось што распавёў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі:

"На тэрыторыі Мінскага трактарнага завода адбылося ўзгаранне ў памяшканні ліцейнага цэха. Унутры падвала знаходзіліся ёмістасці з маслам, а таксама балоны пад ціскам. Падраздзяленнямі МНС прадухілена пагроза выбуху. На цяперашні момант пажар цалкам ліквідаваны, пацярпелых няма".

На месцы працавала 20 адзінак спецтэхнікі ратавальнікаў. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі