З аднолькавым лікам / "Борац"
6 жніўня два беларускія клубы правялі першыя матчы 3-га раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
"МЛ Віцебск" гуляў супраць "Бораца" з Босніі і Герцагавіны і прайграў з лікам 0:1. Гол быў забіты на 14-й хвіліне гульні.
Адзначым, што беларускі клуб гуляў у меншасці з 33-й хвіліны пасля выдалення іранскага абаронцы Міладу Махамадзі.
Мінскае "Дынама" з такім жа лікам — 0:1 — прайграла партугальскай "Бразе". Гол з пенальці быў забіты ў канцы першага тайму.
Матчы ў адказ пройдуць 13 жніўня.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут