Міжнародны саюз біятланістаў прыпыніў членства беларускай і расійскай нацыянальных федэрацый. Рашэнне прынятае аднагалосна, падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы IBU.
Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў "пагадзіўся з тым, што, улічваючы, што ўварванне Расіі ва Украіну спыніла дзейнасць федэрацыі біятлона Украіны, было б несправядліва, калі б нацыянальныя федэрацыі краін, якія атакуюць, працягвалі карыстацца ўсімі правамі". Адзначаецца, што Беларусь і Расія "парушылі правілы паводзін", а іх федэрацыі — "гуманітарныя абавязацельствы".
IBU гатовы перагледзець сваё рашэнне ў выпадку "змены абставінаў".
Раней беларускія і расійскія біятланісты былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут