Мінздароўя завяршыла праверку па заражэнні дзіцяці ВІЧ у Пінску

04/03/2020 - 09:05

Міністэрства аховы здароўя завяршыла праверку па заражэнні дзіцяці ВІЧ у Пінску. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. Пра такую заяву міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка паведамляе БЕЛТА.

Раней паведамлялася, што ў Следчы камітэт звярнулася 35-гадовая пінчанка. Яна заявіла, што яе 11-месячную дачку падчас лячэння ў лякарні заразілі вірусам імунадэфіцыту чалавека.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі