Мінская вобласць хоча зняць забарону Рассельгаснагляда на пастаўкі харчавання

06/04/2017 - 15:21

Мінская вобласць гатовая весці дыялог з Рассельгаснаглядам, каб зняць абмежаванні на пастаўкі прадуктаў харчавання ў Расію. Пра гэта 6 красавіка заявіў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар падчас комплекснай прэзентацыі Міншчыны ў Маскве, перадае БЕЛТА.

Чыноўнік выказаў меркаванне, што прэтэнзіі расійскага боку могуць быць знятыя ў працоўным парадку. Ён заявіў, што прадукцыю ў Беларусі вырабляюць па адзіных стандартах — незалежна ад таго, пастаўляецца яна на ўнутраны рынак або ў Расію.

Нагадаем, што прэтэнзіі Рассельгаснагляду датычылі не толькі якасці прадукцыі, але і яе паходжання. У прыватнасці, пастаўкі з мясакамбінатаў былі забароненыя таму, што Расія падазрае Беларусь у рээкспарце ўкраінскай сыравіны. Між тым Расія забараніла пастаўкі харчавання з Украіны.

Дарэчы, для Мінскай вобласці пастаўкі харчавання склалі ў 2016 годзе вялікую долю экспарту — 33,1%, або 745,6 млн долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі