У Мінску рабаўнік наступіў жанчыне на твар, злачынства зняла вулічная камера

17/11/2016 - 14:46

Сталічная міліцыя шукае мужчыну, які ўначы на вуліцы Русіянава ва Уруччы абрабаваў жанчыну, жорстка збіўшы яе. Навіна, апублікаваная на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, неўзабаве знікла, але відэа з гэтым злачынствам, знятае вулічнай камерай, па-ранейшаму дасяжнае на Youtube.

На відэароліку відаць, што мужчына моцным прамым ударам паваліў сваю ахвяру на зямлю, а пасля пачаў біць яе нагамі. У тым ліку — па галаве.

Інфармацыю пра нападніка можна паведаміць ў Першамайскае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах: 8 (017) 280-02-02, 8 (029) 179-40-45, 8 (044) 784-73-64, 8 (029) 694-94-11.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі