Мінскае “Дынама” трэці раз запар саступіла “Лакаматыву”

26/02/2017 - 07:30

Мінскае хакейнае “Дынама” трэці раз запар прайграла яраслаўскаму “Лакаматыву” ў першым раундзе плэй-оф Кубка Гагарына. Паядынак у серыі да чатырох перамог прайшоў 25 лютага на лёдзе “Мінск-Арэны” і скончыўся для “зуброў” разгромнай паразай — 1:5. Адзіную шайбу ў браму гасцей закінуў Яўген Лісавец.

Да гэтага “Дынама” правяло два паядынкі ў гасцях і саступіла спачатку з лікам 1:2, а потым з лікам 2:7. У выпадку паразы ў наступным матчы з гэтай серыі падапечныя Крэйга Вудкрафта выбываюць з Кубка Гагарына. Гэтая гульня адбудзецца 27 лютага, таксама ў “Мінск-Арэне”.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі