"Мінск" разграміў "Гарадзею"

11/09/2020 - 16:58

У пятніцу стартаваў 23-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" разграміў "Гарадзею" — 3:0. Галы на рахунку Уладзіслава Насібуліна (7-я хвіліна), Рамана Грыбоўскага (69-я) і Антона Шрамчанкі (85-я).

Іншыя матчы тура пройдуць 12-13 верасня. Сярод іх адзначым паядынак мінскіх і брэсцкіх дынамаўцаў, які пройдзе ў суботу.

У першынстве лідыруюць "Шахцёр" і БАТЭ, у якіх па 43 ачкі.

@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі