Міністры замежных спраў ЕС пагадзіліся на эканамічныя санкцыі па Беларусі

21/06/2021 - 11:21

Міністры замежных спраў ЕС пагадзіліся на эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, паведамляе з Бруселя карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Ёзвяк.

Абмежаванні ўдараць па калійным, нафтавым і банкаўскім сектарах. 

Плануецца, што зацверджаныя санкцыі будуць ужо на гэтым тыдні.

Сёння Еўрасаюз прыняў чацвёрты пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму, у які ўвайшлі 78 фізічных асобаў і 8 кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі