Міністр ЖКГ зноў і зноў хоча ўбачыць лічбу "83%"

23/12/2021 - 18:45

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Хмель у эфіры тэлеканала АНТ выказаўся пра тое, наколькі беларусы на сённяшні дзень пакрываюць выдаткі на камуналку. "Пры гэтых цэнах да канца года мы прагназуем ўбачыць лічбу каля 83%", — сказаў ён.

Цікава, што ў чэрвені 2020-га той жа Хмель у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў, што "па выніках 2020 года мы прагназуем, што ў цэлым жыллёва-камунальныя паслугі будуць аплачвацца насельніцтвам... на 83% з хвосцікам". Можа летась не атрымалася? Але ў студзені 2021-га міністр ЖКГ заявіў, што беларусы пакрываюць выдаткі на аказанне жыллёва-камунальных паслуг на 83,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі