Міністр па падатках пацвярджае мараторый на новыя падаткі ў Беларусі

16/10/2017 - 08:40

На ўвядзенне новых падаткаў у Беларусі ўводзіцца мараторый. Гэтую інфармацыю ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" увечары 15 кастрычніка пацвердзіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка

"Адназначна можна сказаць, што не плануецца і не будуць уводзіцца новыя падаткі, плацяжы. Гэтая тэндэнцыя пазначаная і ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучы перыяд, і ў тым пакеце дакументаў, які падпісваецца кіраўніком дзяржавы", — цытые БЕЛТА словы чыноўніка.

Таксама міністр распавёў, як можа пашырыцца пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры выплаце адзінага падатку. Гэтыя змены прадугледжваюцца ўказам №337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб". Па словах Налівайкі, ва ўказе ўлічваюцца ўсе віды дзейнасці, якія павінны ажыццяўляцца паводле заяўнага прынцыпу, але з часам ён можа быць дапоўнены.

Калі ўводзіўся заяўны прынцып, у спісе было не больш за 10 відаў дзейнасці. Цяпер, па словах Налівайкі, у спісе каля 30 відаў дзейнасці, якія могуць ажыццяўляцца паводле заяўнага прынцыпу. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі