Міністр эканомікі ўбачыў новы паварот у кантактах Беларусі з МВФ

13/05/2019 - 07:18

Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" распавёў пра новы паварот у кантактах Беларусі з Міжнародным валютным фондам. Як вядома, працяглы час наша краіна спрабавала атрымаць крэдыт, але МВФ ставіў умовы. Сярод іх асноўнымі былі пытанні павышэння жыллёва-камунальных тарыфаў і прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў. Па словах Крутога, яны ўжо ў дачыненні да Беларусі "не абмяркоўваюцца і не будуць прымяняцца". Міністр не выключае, што на пазіцыю МВФ мог паўплываць негатыўны досвед фонду (напрыклад, украінскі — рэзкае павышэнне тарыфаў стала прычынай сур'ёзнага крызісу неплацяжоў).

Што да новай праграмы супрацоўніцтва Беларусі і МВФ, то падчас удзелу беларускай дэлегацыі ў вясновай сесіі фонду і Сусветнага банка ў Вашынгтоне канкрэтных перамоваў не было. Дзмітрый Крутой тлумачыць гэта "перыядам электаральных кампаній", які чакаецца ў нашай краіне. Падчас яго фонд праграмы не ўзгадняе і не падпісвае. Адзінае, што будуць абмяркоўвацца напрамкі будучага супрацоўніцтва, адзначыў міністр.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі