Відэа: міністр адукацыі ўцякае ад пытанняў пра настаўніцу гімназіі

27/05/2016 - 10:58

Падчас сумеснага пасяджэння ў парламенце журналісты спрабавалі атрымаць каментар ад Міхаіла Жураўкова пра здарэнне ў мінскай гімназіі.

Журналісты цікавіліся ў міністра адукацыі, як ён ацэньвае здарэнне ў мінскай гімназіі, дзе вучань пырнуў нажом настаўніцу, і якія высновы зробленыя з трагедыі. Але міністр катэгарычна адмовіўся ад размовы з прадстаўнікамі СМІ і проста збег ад іх.

Нагадаю, 23 траўня вучань мінскай 74-й гімназіі нанёс некалькі ўдараў нажом і вобласць шыі настаўніцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі