Мінінфарм патлумачыў блакіроўку сайтаў: за "заклікі" і "каардынацыю"

25/08/2020 - 14:57

Заблакаваныя беларускія медыі пачалі атрымліваць дакументы з Міністэрства інфармацыі. Ініцыятарам блакіроўкі быў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Аляксандры Лукашэнку.

Доступ да сайтаў быў абмежаваны, бо яны "ўтрымлівалі заклікі і выкарыстоўваліся для каардынацыі дзейнасці па арганізацыі масавага непадпарадкавання прадстаўнікам уладаў". На гэтай падставе было заблакавана дзевяць сайтаў.

Для ўсіх астатніх будзе іншы загад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі