Мінінфарм Беларусі заблакаваў сайты "Наша Ніва" і Naviny.by

29/08/2020 - 08:43
Блакаванне сайтаў у Беларусі / pexels.com

У пятніцу ноччу стала вядома, што сайты nn.by і naviny.by — заблакаваныя ўвечары 28 жніўня па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

Абаненты некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдэраў, напрыклад А1, убачылі інфармацыйнае паведамленне аб тым, што "доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

Як паведамляюць naviny.by за некалькі гадзін да гэтага кіраўнікі БелаПАН, "Нашай Нівы" і яшчэ некалькіх незалежных беларускіх СМІ былі запрошаныя на сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі і МУС, для абмеркавання працы СМІ падчас масавых мерапрыемстваў і праблему затрымання журналістаў.

Ніякіх прэтэнзій да naviny.by і nn.by ня выказвалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі