Мінэнерга: першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку

21/01/2021 - 10:55

Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі. Адбылося гэта 21 студзеня ў 12:19. Адзначаецца, што "ідзе планавае павышэнне яго магутнасці да намінальнай, у адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі". Паведамляецца, што выпрабаванні сістэм і абсталявання на намінальнай магутнасці будуць працягнутыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі