У сталіцы праваахоўнікі затрымалі 40-гадовага мінчука за крадзеж грашовых сродкаў у памеры 7560 рублёў. Мужчына абакраў інтым-краму, узламаўшы ўваходныя дзверы ў яе, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Пры затрыманні зламыснік растлумачыў, што з'яўляецца адным з заснавальнікаў фірмы, у якую ўваходзяць яшчэ два сузаснавальнікі. Мужчына палічыў, што партнёры неправамерна выключылі яго з ліку заснавальнікаў. Тады ён вырашыў вярнуць свае грошы, укладзеныя ў сумесны бізнэс.
Крама належала аднаму з сузаснавальнікаў, таму падазраваны неаднаразова быў у ёй. Дзякуючы гэтаму яму было няцяжка забрацца ў краму, не прыцягваючы ўвагі.
За крадзеж мінчуку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.