Мінадукацыі патлумачыла, чаму міністр не змог сустрэцца з дэпутатам Канапацкай

21/11/2016 - 07:29

Міністэрства адукацыі Беларусі патлумачыла, чаму міністр Міхаіл Жураўкоў у мінулую пятніцу не змог сустрэцца з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ганнай Канапацкай. Канапацкая дамовілася пра сустрэчу за некалькі дзён і збіралася абмеркаваць пытанне недапушчальнасці працы школьнікаў у сельскіх гаспадарках на ўборцы ўраджаю, а таксама смерць 13-гадовай дзяўчынкі з Маладзечна падчас уборкі бульбы. Дэпутатка паведаміла, што ў дзень сустрэчы ёй патэлефанавалі і сказалі, што ў Жураўкова сустрэча з сенатарам Марыянай Шчоткінай. Вядома, Ганна Канапацкая абурылася.

Рэакцыю парламентара чыноўнікі расцэньваюць, як "вельмі жорсткую гульню ў піяр". У аб'ёмным тэксце, падрыхтаваным прэс-службай Мінадукацыі, распавядаецца, колькі разоў сакратарка Жураўкова тэлефанавала "маладому дэпутату", каб паведаміць, што "міністр удзельнічае ў мерапрыемстве, якое прызначана менавіта на гэты час". Чыноўнікі абураюцца, што Канапацкая разважае пра тое, што "у нас адбываецца падзел на праўладных і апазіцыйных дэпутатаў". І што на адмову ад сустрэчы паўплывала каманда, з якой парламентар збіралася прыйсці да Жураўкова (у яе складзе, між іншым, быў старшыня АГП Анатоль Лябедзька). Мінадукацыі разглядае гэта як "гульні ў піяр" і раіць Канапацкай вывучыць "правілы дзелавога этыкету".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі