Міліцыя і Мінюст адказалі дэпутаткам пра закон аб бел-чырвона-белым сцягу

05/10/2018 - 16:43

5 кастрычніка дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня "Таварыства беларускай мовы" Алена Анісім атрымала афіцыйныя адказы з Міністэрстваў унутраных спраў і юстыцыі наконт прапановы прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю, перадае Радыё "Свабода"

Звароты наконт бел-чырвона-белага сцяга Анісім накіроўвала ў Міністэрствы культуры, унутраных спраў і юстыцыі разам са сваёй калегай Ганнай Канапацкай і сустаршынёй аргкамітэта БХД Вольгай Кавальковай. Адказу з Мінкульту яшчэ няма. Між тым, усе міністэрствы мусілі адказаць да 3 кастрычніка.

Дэпутаткі прапаноўвалі дазволіць вольнае выкарыстанне гістарычнага сцяга ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі. 

МУС у сваім адказе зазначыла, што ў законапраекце, дасланым дэпутаткамі, няма "нарматыўных праўных загадаў і даручэнняў", якія датычацца ведамства. Мінюст заявіў, што гэты законапраект трэба ўзгадніць з шэрагам дзяржаўных органаў — у прыватнасці, з Міністэрствам культуры.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі