Зіма не здаецца: завея ў Мінску ў сярэдзіне сакавіка (відэа)

18/03/2016 - 13:29

Тыя, хто пераапрануўся ў лёгкія курткі і кеды, памыліліся. У Беларусь вярнуўся снег. З-за плюсавой тэмпературы ён хутка тае. 18 сакавіка пасля абеда на запаркаваных у Мінску аўтамабілях заляпіла снегам шкло і нумарныя знакі. 

Як прадракаюць у Белгідраметэацэнтры, у суботу, нядзелю і панядзелак тэмпература будзе ад -6 да 0. Воблачнае і без ападкаў надвор’е будзе перыядычна пераўтварацца ў завірухі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі