Меркель: За "гібрыдныя акцыі" Лукашэнку пагражаюць новыя эканамічныя санкцыі

21/10/2021 - 13:44

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што за "гібрыдныя акцыі" Аляксандру Лукашэнку могуць пагражаць новыя эканамічныя санкцыі. Паводле яе слоў, саміт кіраўнікоў краін ЕС будзе разглядаць міграцыйны крызіс у пятніцу, паведамляе ТАСС.

"Тэма міграцыі... стала яшчэ больш важнай як для Польшчы, Літвы, так і Германіі", — сказала журналістам Меркель. Яна адзначыла, што стаіць задача прыняць рашэнне аб адказе афіцыйнаму Мінску, "каб даць зразумець, што [ЕС] асуджае такі гандаль людзьмі з боку дзяржавы".

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен таксама заявіла пра "гібрыдную атаку" з боку Беларусі. "Я ўпэўнена, што саміт дасць жорсткі і адзіны адказ на гэтыя паводзіны Беларусі", — сказала яна журналістам.

Як вядома, мігранты працягваюць сотнямі нелегальна пераходзіць мяжу з Беларусі ў Польшчу і Літву. Іх разварочваюць назад. Аднак за восень тысячы мігрантаў з Ірака, Сірыі і іншых краін дабраліся да Германіі. Мясцовая паліцыя нават прапанавала наладзіць кантроль на мяжы з Польшчай. Таму ўлады Германіі зацікаўлены ў прыняцці эфектыўнага рашэння па міграцыйным пытанні. Адказнасць за крызіс Еўрасаюз ускладае на ўлады Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі