Мэр Рыгі заявіў пра важны крок у адносінах Беларусі і ЕС

19/01/2017 - 14:45

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў заявіў пра важны крок у адносінах Беларусі і Еўрасаюза. Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакею 2021 года. Прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды прайшла ў чацвер у мінскай ратушы.

"Падача заяўкі — гэта не толькі спартыўны ход, але і важны крок у адносінах паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю, — цытуе словы Ушакова БЕЛТА. — Будзем трымаць кулакі, каб наша заяўка выйграла і нам разам удалося правесці турнір на высокім узроўні".

Мэр Рыгі лічыць, што, калі ўлічваць крокі, якія Беларусь робіць насустрач ЕС, "у 2021 годзе бязвізавы рэжым зусім не выглядае чымсьці з галіны фантастыкі".

Рашэнне аб месцы правядзення сусветнага першынства будзе агучана 19 траўня 2017-га ў Кёльне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея. Дарэчы, у выпадку перамогі заяўкі Беларусі і Латвіі, паўфіналы і фінал чэмпіянату свету пройдуць у беларускай сталіцы. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі