Мэр Кіева Віталь Клічко праехаў на аўтобусе МАЗ (відэа)

08/11/2017 - 19:46

Кіеўская гарадская дзяржадміністрацыя па выніках тэндару купляе 100 новых аўтобусаў беларускага прадпрыемства МАЗ. 18 з іх ужо прыбылі ў сталіцу Украіны. Мэр Кіева Віталь Клічко асабіста агледзеў пакупку ў аўтапарку і праехаў на адным з МАЗаў. Ён адзначыў, што мэта гарадскіх уладаў — абнавіць аўтапарк украінскай сталіцы, каб “грамадскі транспарт адпавядаў сучасным патрабаванням”.

Клічко нагадаў, што летась Кіеў купіў 50 аўтобусаў МАЗ і, дзякуючы ім, удалося на некаторых маршрутах зменшыць інтэрвал рух на 2-4 хвіліны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі