"Мастацкая літаратура" выдасць раней не вядомыя творы Уладзіміра Караткевіча

19/01/2018 - 16:51

У зборы твораў Івана Навуменкі, Уладзіміра Караткевіча і Янкі Брыля ўвойдуць іх творы і артыкулы, якія раней не публікаваліся. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, паведаміў дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак

Па яго словах, нядаўна завершаная праца над выданнем 10-томнага збору твораў народнага пісьменніка Івана Навуменкі, пабачыў свет 16-ы том з 25-томнага збору Уладзіміра Караткевіча. А сёлета пачнецца выпуск збору твораў Янкі Брыля з навуковымі каментарамі. 

Кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей дадаў, што ў зборы твораў Караткевіча адзін з тамоў будзе прысвечаны малюнкам пісьменніка. Таксама да выдання плануецца дадаць два дыскі — песні ў выкананні Караткевіча і запісы яго выступаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі