Масква пагражае Мінску судом за павышэнне тарыфу на транзіт нафты

04/10/2016 - 06:10

У Федэральнай антыманапольнай службе Расіі назвалі неймаверным тое, што Беларусь павысіла тарыфы на транзіт расійскай нафты. У каментары ria.ru начальнік упраўлення кантролю паліўна-энергетычнага комплексу ФАС Расіі Дзмітрый Махонін заявіў, што справа можа дайсці да суда.

Махонін распавёў, што Беларусь толькі даслала ліст пра намеры змяніць кошт. А пра тое, што кошт фактычна змяніўся, у Маскве даведаліся толькі са СМІ. Па словах расійскага чыноўніка, гэта парушэнне ўсіх дамоўленасцяў міжурадавага пагаднення.

Пра павышэнне тарыфаў на транзіт расійскай нафты стала вядома 1 кастрычніка. Беларускі бок павялічвае тарыфы ў 1,5 раза. Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 11 кастрычніка.

"Магу адразу сказаць, што павышэнне, пра якое мы ведаем, у 1,5 раза — яно, вядома, з'яўляецца неймаверным, бо мы павінны разумець, што транзітная плынь — яна фактычна не змянілася", — абурыўся Махонін.

У ФАС звярнулася расійская кампанія "Транснафта". Яна лічыць парушэннем тое, што Беларусь пазапланава павысіла тарыфы на транспартаванне нафты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі