“Марыупальцы — гэта не вуліцы і дамы”: у горадзе пачалася эвакуацыя жыхароў

05/03/2022 - 08:16
Марыупаль, першыя дні вайны / городская рада

Эвакуацыя мірнага насельніцтва пачынаецца ў Марыупалі, піша Забарона.

Напярэдадні Міністэрства абароны РФ заявіла, што а 9 гадзіны раніцы па кіеўскім часе расійскі бок абвесціць "рэжым цішыні" і адкрые гуманітарныя калідоры, каб дазволіць выйсці мірным жыхарам з Марыупаля і Валнавахі, паведамляў ТАСС.

“Гэты няпростае рашэнне, але, як я заўсёды казаў, Марыупаль – гэта не вуліцы і хаты. Марыупаль – гэта яго жыхары, гэта мы з вамі. І нашым галоўным заданнем заўсёды было і застаецца абараніць людзей. Ва ўмовах, калі наш родны горад увесь час знаходзіцца пад бязлітасным агнём з боку акупантаў, няма іншага выйсця, як даць магчымасць жыхарам, то бок нам з вамі, бяспечна выехаць з Марыупаля”, — звярнуўся да жыхароў гарадской галава Вадзім Бойчанка.

“Зялёны калідор” для эвакуацыі з Марыупаля праходзіць па маршруце: Марыупаль — Мікольскае — Розаўка — Полагі — Арэхаў — Запарожжа. Жыхароў Марыупаля просяць дабрацца да эвакуацыйных аўтобусаў, якія знаходзяцца ў трох кропках горада. Жыхары горада змогуць таксама пакінуць яго на ўласным транспарце. 

“Велізарная просьба да ўсіх кіроўцаў, якія выязджаюць з горада, максімальнае спрыяць эвакуацыі мірнага насельніцтва – бярыце з сабой людзей, запаўняйце максімальнае транспарт”, — гаворыцца ў звароце Марыупальскай гарадской рады.

“Рэжым цішыні” па плане будзе цягнуцца сем гадзін і скончыцца ў 16:00 па кіеўскім часе. Жыхароў папярэджваюць пра тое, што адхіляцца ад маршруту гуманітарнага калідора забаронена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі