Марына Струнеўская: беларуская аўтэнтычная культура — на ёй базуецца наша ідэя

03/10/2024 - 07:08

Марына Струнеўская / Еўрарадыё

3 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская.

Беларусы павінныя адмовіцца ад цярплівасці. Той, калі нас прыніжаюць, з нашай культуры, гісторыі і мовы здзекуюцца, а мы толькі і робім, што некуды “нясём сваю крыўду”. Трэба не падстаўляць другую шчаку, а ўмець адстойваць сваё, перастаць цярпець прыніжэнне. Трэба бараніць сваё, і калі варта, то і ўдарыць у адказ, перакананая Марына Струнеўская.

Пра тое, чаму вярнуць сабе сваё і пашыраць сваю беларускасць неабходна і ва ўмовах акупацыі ды эміграцыі, што зашыфравана ў беларускім фальклоры і ці мусім мы забыцца на здзекі ад лукашыстаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Струнеўскай.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі