Малдова выклікала беларускага амбасадара за мапу, якую паказаў Лукашэнка

02/03/2022 - 11:00

МЗС Малдовы выклікала амбасадара Беларусі, піша newsmakerlive. Нагодай стала мапа, якой карыстаўся Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 1 сакавіка, расказваючы пра ўварванне Расіі ва Украіну. Яе паказала прэс-служба Лукашэнкі.

На гэтай мапе адна са стрэлак, якая паказвае ход войскаў ва Украіну, ідзе з тэрыторыі Малдовы.

"Амбасадар Беларусі Анатолій Калінін у гутарцы з дзяржсакратаром Русланам Балбачанам адзначыў "некарэктнае прадстаўленне інфармацыі службовымі асобамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь", — кажуць у МЗС Малдовы.

Дарэчы, у відэа, якое распаўсюдзілі афіцыйныя каналы, Лукашэнка па мапе тлумачыць вайскоўцам размяшчэнне і перасоўванне войскаў, а не яны яму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі