Маладзёжная зборная Беларусі па хакею прыехала ў Фінляндыю на аўтобусе

26/12/2015 - 08:39

Маладзёжная зборная Беларусі па хакею (U-20) прыехала ў Фінляндыю на чэмпіянат свету на аўтобусе. Зроблена гэта было найперш у мэтах эканоміі, а таксама для таго, каб "ні ад каго не залежаць у плане перамяшчэння". Пра гэта заявіў ТАСС прэс-аташэ каманды Алег Шыбека. Паводле яго слоў, на дарогу пайшлі 20 гадзінаў.

Беларуская зборная прыехала ў Фінляндыю яшчэ 18 снежня, трэніравалася ў Іматры. Толькі днямі яна прыехала на аўтобусе з выявай зубра ў Хельсінкі.

Адзначым, што чэмпіянат свету стартуе 26 снежня. Беларусы згуляюць з фінамі, пачатак у 18.55. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Статыстыку нашай каманды гл. тут.

Фота: tass.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі