Максім Паўлюшчык, якога судзяць за надпіс “Не забудзем”, прызнаны палітвязнем

27/11/2020 - 16:51

Максім Паўлюшчык, якога судзяць за надпіс “Не забудзем” на асфальце каля станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску, прызнаны праваабаронцамі палітвязнем. У Беларусі іх ужо 145.

Надпіс быў зроблены на месцы забойства сілавікамі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага. Працэс над Паўлюшчыкам праходзіць у судзе Фрунзенскага раёна. Яго абвінавачваюць у "хуліганстве" і "наўмысным знішчэнні ці пашкоджанні маёмасці". Праваабаронцы не лічаць учынак 26-гадовага Максіма Паўлюшчыка праявай хуліганства. Яны лічаць, што "надпіс “Не забудзем” на асфальце тратуара не мог прывесці да значнага пашкоджання ці знішчэння дарожнага пакрыцця, і матэрыяльная шкода ад такога надпісу відавочна насіла сімвалічны характар".

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Паўлюшчыка і спынення крымінальнага пераследу.

Надпіс на асфальце каля станцыі метро "Пушкінская" / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі