Макрон расказаў, як улады Беларусі падштурхнуць да дыялогу

01/10/2020 - 18:08

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што яго краіна будзе дамагацца на саміце ЕС, які распачынаецца 1 кастрычніка, увядзення кропкавых санкцый супраць прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі. Сітуацыя ў нашай краіне — адна з тэмаў саміта. Па словах Макрона, на ім будзе пацверджана "непрызнанне вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі".

"Я падтрымліваю ўвядзенне адрасных санкцый, каб падштурхнуць улады [Беларусі] да дыялогу пры пасярэдніцтве з АБСЕ", цытуе словы Эмануэля Макрона ТАСС. У чацвер прэзідэнт Францыі размаўляў з расійскім прэзідэнтам. Макрон заявіў, што Уладзімір Пуцін "падзяляе заклік да дыялогу і магчымасць пасярэдніцтва АБСЕ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі