Магілёвец падаў на развод, каб атрымаць працу ў Швейцарыі

05/03/2019 - 16:28

Жыхарка Магілёва звярнулася ў міліцыю з заявай аб махлярстве. Па яе словах, махляры прапаноўваюць яе мужу працу за мяжой, піша mogilevnews.by

Магілёвец вёў перапіску ў адным з мабільных мэсэнджараў. Ямы прапанавалі працу ў Швейцарыі. Праўда, працадаўца паставіў некалькі ўмоў: прадаць маёмасць, каб пры ўладкаванні на працу мець грашовы капітал, а таксама развесціся з жонкай. Менавіта гэтая ўмова насцярожыла жанчыну. Пагатоў, што муж быў згодны на такія ўмовы і падаў на развод.
 
Спецыялісты падраздзялення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій высветлілі, што паведамленні мужчыне дасылала даўняя знаёмая. Жанчына хацела звесці яго яго з сям'і. Калі магілёвец набраў нумар тэлефона прыяцелькі, тая ва ўсім прызналася і папрасіла прабачэння за падман.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі