Люксембург амаль дагнаў Беларусь у рэйтынгу FIFA

20/09/2018 - 14:10

У абноўленым рэйтынгу FIFA для нацыянальных зборных, які быў апублікаваны 20 верасня, беларуская дружына страціла два радкі і апусцілася на 80-е месца (у яе 1304 ачкі). За мінулы месяц была атрыманая перамога над Сан-Марына (5:0) і зафіксаваная нічыя з Малдовай (0:0). Як вядома, бліжэйшы матч у Лізе нацый беларусы правядуць 12 кастрычніка ў Мінску са зборнай Люксембурга, лідарам нашай групы. Люксембуржцы ў рэйтынгу падняліся на тры радкі і цяпер яны 82-я (у іх 1292 ачкі).

Цікава, што лідараў рэйтынгу FIFA цяпер два — да французаў далучыліся бельгійцы, у іх аднолькавая колькасць балаў — па 1729.

Фота: fifa.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі