Любанскі доктар "прышчапляў ад грыпу" мёртвых і тых, хто з'ехаў за мяжу

04/04/2017 - 11:49

Участковага лекара-тэрапеўта з Любанскага раёна падазраюць у службовым падлогу Крымінальную справу на яго пачаў Любанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Паводле звестак групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Любанскага раёна, падчас вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу ў 2016 годзе лекар унёс у медкарты грамадзян фальшывыя звесткі аб прафілактычнай вакцынацыі супраць сезоннага грыпу. Прычым вакцынацыю, нібыта, атрымалі нават пацыенты, якія лічыліся памерлымі альбо выехалі за межы краіны. 

На гэта доктар наважыўся, каб пазбегнуць адказнасці і атрымаць прэмію. 

Следства дапытвае сведкаў, персанал і службовых асобаў установы аховы здароўя. Высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія паспрыялі супрацьпраўным дзеяннням. 

Таксама следчыя правяраюць інфармацыю пра нядбайнае выкананне службовых інструкцый іншымі медработнікамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі